Бяжыць сабе палямі ў сінізне,
Ні славы ёй, ні гучных слоў не трэба.
Сама свой пыл бясшумна праглыне,
Сама сябе накрые чыстым небам.
З няхітрых песень, прымавак, трывог,
Якімі спеўна дыхае прырода, —
Сама сябе узвысіць да Дарог
Праз глыбіню і мужны дух народа.