Дап'ём зялёнае віно,
Расколем скрухі дровы.
Ды што ж смуткую,
як на дно
Іду?
Жыві здаровы!
Бярог бы ты мяне наўрад,
Ва мне шукаў бы ўцеху.
Аціх, апаў мой шумны сад,
I яблыні — са снегу.
Стаіць вясёлая зіма.
Святлынь на Беларусі.
«Не дай мне Бог сойти с ума»,—
На Пушкіна малюся.