Мне не збыцца у Вашых вачах.
Гэта кроў прылівае да скроні.
Дзень даўно адгарэў і ачах.
Чую цёплыя Вашы далоні.
Колькі зведана хіжай слаты
На дарогах, дзе вымерлі коні!
Не пад сховай сляпой цемнаты.
Перад Вамі я — як на далоні.
Ціхі сум, ціхі морак міне,
Разліюцца пяшчоты акорды.
I за што ж ушчувалі мяне
Злыя ветры з характарам нордаў?
Я — сугучча былін. I разлад
Закаханай бяссоннай пагоні.
Адыходжу. I нельга назад.
Дайце
шчырыя
Вашы
далоні!