Дай бог з табою мне не сустракацца.
Застанься там, на беразе,
дзе мы
Яшчэ не ўмеем нават цалавацца,
Не адчуваем холаду зімы.
Нібы гарлачык,
студзіць лоб гарачы
Твая далонь. I я перад усім
Зусім яшчэ смяюся па-дзіцячы
Над шчасцем неразумным і сляпым.