Чаму ніколі не баюся я Апусташэння галавы і сэрца? Ёсць у мяне зялёная зямля, Яна магутней слабасці і смерці. Ёсць у мяне глыбінная туга Па далавых і ціхіх берагах. Ёсць у мяне на пальцах мазалі — Таксама ад любові да зямлі.
Прызнанне вачамі
Зорная паэма
Акно ў дождж
Ягадны хутар
Яшчэ...
Не шукаю гаманлівай славы...
Там лістапады выпалі...
Разлука ўпала на траву...
Будуць вёсны і пралескі...
Хто забраў мой самы светлы сон...
Да сустрэчы...
Боль перасіліў немату...
Ля ложка хворай маці
Вячэрнія радкі
Хвіліны пройдуць дарагія...
За дзень пехаты прытаміліся ногі...
Над смутным днём, раптоўнай катастрофай...
Няпраўда, ужо не сумую...
Ты мяне аберажы...
Сянцо каля гумна...
...I тая, што даўно завецца Вашай...
Я дыханнем цябе абаўю...
Ні на міг, ні на век — не твая...
У белым кіпені сады...
Сустракаемся так рэдка...
Не падміргнуць нам вулачкі ці пашы...
То цёмны бор, то рэдзенькі лясочак...
Так наступае далячынь...
Ранішняе
Мой горкі прыпамін...
Свет адкрыты і босы...
Сярод зімы сняжыстай...
А з якой былой разлукі...
Любіце не вясну...
Дзякуй, мілы, за вясну...
Рыгору Семашкевічу
Спрабую ўласны боль забіць...
Паэзія. Душа. Айчына...
I гусляў звон, і чарак перазвон...
Не пасмела б дарэшты пазбыцца...
Яшчэ малюся труднай долі...
Плыві, рака!
Сухі і маланкай апалены ствол...
Бярэш мяне, палоніш зноў...
Праклінаем долю, неба...
Вось так узгараецца слова...
Слоў медзякі... Пачуццяў бранзалеткі...
Шастае вятрыска па дуброве...
Вішня
На голас ліры
I прыйдуць іншыя...
Наша поле
Тата
Метафара
Як прыходзяць радкі
Вось так узгараецца слова: Паблізу. Сардэчна. Здаля. Мы будзем з табою часова — Праменьчык, Іскрынка, Ралля.
Спяшаемся часта дарэмна. Марудзім на пошласць і зло. Мы будзем з табою ўзаемна — Каліна, Слязіна, Святло.
Глядзі, як заранка трапеча Над шапкай зялёнай галля! Мы будзем з табою навечна — Карэньчык, Каменьчык, Зямля.
Шастае вятрыска па дуброве. Сонца лістапада — на нулю. Залатой саломачкі карове Паўкапешкі шчыра рассцялю.
Покуль будуць частавацца госці Ды цягнуць расчулены хмялёк, Занясу Барбосу (ягамосці, Проша не аб'едзены кусок).
Пойдзе галасей руды і хмуры, Асівее цішыня двара. Лаз прыкрыю, каб дурніцы-куры Не ўпусцілі хіжага тхара.
Стане песні дзіўнай пераборы Варушыць зрадзелая радня. Будзе ноч празрыстая. I зоры. І паўсюль — на свеце! — дабрыня.
Непрадбачна журыцца мой верш, Ты яго ужо не прачытаеш. ...Як глыбока, Грыша, ты жывеш: Ні акон, ні вуліцы не маеш!
Развітальнай доўжыцца шашы. Эх, якое-не-такое лета! Светлая дарога ў Дамашы — У чаканні сына. I паэта.
Ты ў якой быліннай старане? Шлях дажджом палынным акрапіла Мо з сівой гісторыі Шыпіла Ці Ігнат Буйніцкі скажа мне?
Горкі вецер. Вечаровы дым. Смех звініць дзіцячы, як шумёлы. ...Здрыгануся: воблікам тваім Кропелька твая бяжыць са школы.
Ясельда. I кладачка, як прасла, Зоўнае зязюліна «ку-ку». Молада. Зажурана. I ясна. Ціха, бы ў таежным тупіку.
Дзесьці спее сонная залева I чакае лодачка вясла. Берагам пакатым ходзіць Ева — Заатэхнік нашага сяла.
Вішня ў квеце, цененькае дрэва Да смугі — адкрытае вясне. Жэўжыкі гукаюць: «Калалева!» Каралева? А чаму ж і не!
Гэй, дружочкі, хто аклікне Еву, Хто пашле сардэчны ёй прывет? Ані вецярочка, ні павеву... Ападае сам вішнёвы цвет.
I кожны дзень — гарачы вырай Здзіўленняў, радасці, клапот. Так я іду на голас ліры, Дзе ўсё — фантазія, палёт.
Які зайздросны свет паэта — З нябачных промняў вобраз ткаць, I — заміраць на схіле лета, I ў вольным слове ўваскрасаць!
Яшчэ світаюць і лунаюць Сузор'і вернасці ў палях. Няхай грамы ператрасаюць, Пераварочваюць мой шлях.
Але гудзе любові крылле, Шчаслівы славячы прыгнёт. Жыццё маё, і там, на схіле, Ты ўсё — загадкавы палёт.
I прыйдуць іншыя, другія, I нібы вясновы — хлыне хор. Ды ў час глыбокай настальгіі Ёсць сэрцу спеўнаму дакор:
Там, у палоне шчаснай мукі, Дзе шлях паэта не відзён, Я ноч растрачвала на гукі І на радкі — праменні дзён.
Але — ізноў! — ратункам рання Любоў і песня на зямлі. Ва ўсе часы — ад запытання Да апраўдання мы жылі.
I прыйдуць іншыя... Ўзаемна Уславім дзён сэрцабіццё. Пара мне знаць, што недарэмна Па кроплі траціцца жыццё!
Вось і пажата наша поле, Аціхлі спеву каласы. ...Мы пасядзім з табой, саколе, Як і ў мінулыя часы.
На шлях няроўны азірнуся I на удачу — мімаходзь... Ты не паддайся чорнай скрусе, Капрызам веку не дагодзь!
Сягоння — ўзлёт, а заўтра ціша I крылы складзены стырна. Але прыслухайся, як дыша I як пяе душы струна.
Адна яна! Адна — да болю, Да азарэння, да слязы! I каласіцца наша поле, Як і ў харошыя часы.
Позірк пяшчотны злаўлю, Светлы, нібы ад пшаніцы: — Хочаш, пярсцёнак куплю, Хочаш — вазьму завушніцы.
Ты клапаціўся дарма: Вока на цацкі не мела. Столькі мне год, што й сама Я абдарыць бы хацела.
Як зажуруся ў жыцці — Хоць бы маленькую ўцеху! А да цябе — не дайсці, А да цябе — не даехаць.
Ты мой заступнік адзін. Высахлі слёзы. Не плачу. Дык хоць у сне пакладзі Рукі на лоб мой гарачы.
За высокай кручаю-гарою...
За высокай кручаю-гарою — Крылы недасяжныя твае. Дык чаму ж нацятаю струною Не рыдае сэрца, а пяе?
Я яго аб гора разбівала, Аб чужыя душы-камяні. I цябе гадамі забывала, Памінала — Божа барані!
Так жыву, бы з вечара да ранку, Дзе гнязда і птушка не саўе. Дык чаму ж струною-ашуканкай Не канае сэрца, а пяе?
Звіняць вясёлыя лісты...
Звіняць вясёлыя лісты Пад ветлы шум дажджоў. О, гэта ранішняе: «Ты!» Вячэрняе: «Няўжо?»
Які ж удакладніў мастак Мой лёс на палатне: О, гэта радаснае: «Так!» Сумлівае: «О не!»
Два словы: разам, неўпапад! Нібы з паўзабыцця... А гэты белы снегапад I гразь — працяг жыцця?
Ды растае у тумане, Вяртае дня вярстак, О, гэта зманлівае: «Не!» Сардэчнае: «О так!»
Скерца
Сплыве туман над ярам, Над быстраю вадой. А вось — і прыйдзе старасць З кавенькаю тупой.
Напомніць пра зазімкі У сцішанай вясне, Рассыпле фотаздымкі, Як веерам махне.
I хіба ў нашай волі Хоць хвілю запыніць? Яшчэ святла даволі I нельга не любіць.
Парушым дзень звычайны, Стандарт свайго жытла. Яшчэ такой адчайнай Я ўчора не была.
I покуль снег зляжалы Вясёлы дождж скубе, Залётныя, без жалю Даверымся сабе!