Бунтуе рошчына ў дзяжы,
Свой хлеб пячэ на свята вёска.
Палагаднела на мяжы
Пакінутая мной бярозка.
У тартаку вішчыць піла,
Кладзецца першы ўкос на вілы,
Шчыруе дзікая пчала
Над ранняй бацькавай магілай.
Прывяла песня па губах
Ці не таму, што знала страты?..
Шуміць самотная вярба
Яшчэ з вайны ля самай хаты.
Пад гэтай даўняю вярбой,
Што не згарэла ў час пякельны,
Мяне атуліць ціхі боль,
Разважыць рупны дзень арцельны.
Таму люблю да забыцця,
Да ўсёабдымнай адзіноты —
Зялёны парастак жыцця
I развітальніы звон
лістоты.
Люблю ліпнёвы грыбасей,
I ціш палёў, і водар мяты
За тое,
што няма радней
Тае мясціны, дзе ўзышла ты.