Застыне промня боскі дух
На тваім рукаве.
Гасцінны дворык наш прыглух,
А музыка — плыве.
Цішэй у доме з той пары,
Журбу не наталіць.
Сцюдзёная,
вада ў вядры
Усё ж музыкай шуміць.
Суседа стрэну, што з табой
Браў грозны перавал, —
I захлісне з перадавой
Мелодыі абвал.
Дачую птушку за ракой,
Ці вецер зашуміць, —
Пусты самотны мой пакой,
А музыка — шчыміць.