Адзіночны лік

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

...Адгарадзіліся хваробай,
Жыцця уласнага стратэг.
I не брылі вы па калдобах,
I не ўмярзалі ў жорсткі снег.

I на абед хоць шчаўя міска,
Ды ўсё ж — гарачая! — была.
А ці не пёк вам ногі прысак
Ахвяр з радзімага сяла?

I ў жылах кроў не бушавала,
Калі пілікаў смерці вальс?..
I вось прайшла яна, навала,
Ля вас, дакладней — міма вас!

Хвароба, скажаце, цярпенне?
А як змаглі дасюль дажыць,
Што франтавік — вайны сумленне —
Бязбожна ў спіну вам глядзіць?