Адчайна-малады...

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Адчайна-малады,
Ты п'еш па-веснавому
Палескія сады,
Вішнёвых дзён аскому.

Не сніцца тратуар.
(Яшчэ й гасцінец-бацька!)
...Ляглі шляхі на твар,
Няпрошана, знянацку.

Ступаю на зямлю
I чую: звоняць рэкі
Світальнае — «люблю»,
Вянчальнае — «навекі».

Там Прыпяць пе сплыла,
I не звяліся зёлкі,
I грэшнага святла
Рассыпаны асколкі.