Збіраў у торбачку харчы.
Касіў упарта луг мядовы.
I нот ніколі не вучыў —
Іграў на слых беспамылкова.
I не было яму калі
Унікаць у шумны век прагрэсу.
Такая музыка ў зямлі —
У ручая, у зор, у лесу.
А што ж галоўнае ў жыцці?
Сцяпан іграў у новым клубе,
Інтэлігентна хлеб расціў,
Інтэлігентна дом галубіў.
Бывае ў мар такі уздым,
Калі жыве ў душы світанне.
I чую я Сцяпанаў гімн
Жыццю, былінцы і каханню.
Як грунт, цвярдыя мазалі
I боль у сэрцы несхаваны...
Інтэлігенты ад зямлі —
Мае вясковыя Сцяпаны.